Самы блізкі чалавек,
Родная, любімая.
Даражэй за ўсіх навек
Мне матуля мiлая.
Кветак веснавых iзноў
Ў дзень шчаслівы самы
Назбiраю я з гадоў
Для любiмай мамы.
Памяць шчырая ў радку
За дзяцінствам крочыцца.
Зло растане на пяску,
Дабрыня не скончыцца.
Cловы пойдуць ў светлы храм
Да радзiмай самай.
І прытулак знойдуць там
Ў сэрцы мілай мамы.